12-14 кастрычніка на Гродзеншчыне ў рамках дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011 – 2015 гады прайшоў Першы нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Прадставілі на ім свае кампазіцыі каля 150 музеяў з усёй Беларусі, Вільнюскі, Калінінградскі і Разанскі музеі. Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей прэзентаваў работу “Выток Нёмана – выток духоўнасці”, праз якую пазнаёміў удзельнікаў форуму з геаграфіяй уздзенскага краю. Карэспандэнт газеты сустрэлася з дырэктарам музея Тамарай ЛУХВЕРЧЫК.
– Тамара Пятроўна, якое ўражанне засталося ад наведвання форуму?
– Першы нацыянальны форум “Музеі Беларусі” – значная падзея ў культурным жыцці краіны. Цікава было сустрэцца з калегамі, даведацца, якія формы і метады работы яны выкарыстоўваюць. Запомніліся словы міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі: “Музей – гэта тое месца, куды мы, маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі, адчыняем дзверы і дзе пазнаем штосьці новае пра гісторыю свайго горада, краіны”. На форуме былі прадстаўлены чатыры праграмы: дзелавая, дэманстрацыйная, замежная і культурная. Усе жадаючыя станаві-ліся ўдзельнікамі навукова-практычных семінараў, “круглых сталоў”, майстар-класаў, пешых экскурсій па горадзе і экскурсій па музеях.
– На форуме Вы прэзентавалі работу “Выток Нёмана – выток духоўнасці”. Некалькі слоў пра яе.
– У ёй мы імкнуліся расказаць пра духоўнае жыццё ўздзенскай зямлі. Згадзіцеся, не кожны ўздзенец ведае, што ў старажытнасці наш Нёман называлі Хронасам (ракой часу), а Наднямонне – Літвою, што ў перакладзе з угра-фінскай мовы абазначае “пяцірэчча”. А наш бацька-Нёман якраз і ўтвараецца ад зліцця пяці рэчак: Неманца, Лошы, Усы, Уздзянкі і Ператуці. Нёман у розныя часы натхняў на творчаць многіх паэтаў, мастакоў, кампазітараў, навукоўцаў, філосафаў, якіх багата на Уздзеншчыне: Паўлюк Трус, Кандрат Крапіва, Сяргей і Аляксей Ткачовы, Іван Салавей, Міхась Рагалевіч, Фадзей Булгарын, Аляксандр Махнач, Уладзімір Лятун і іншыя. Праз сімвалічнае значэн- не пяці рэк мы паказалі вытокі Нёмана як сімвала духоўнасці нашай зям-лі.
– На форуме былі прадстаўлены розныя музеі, якія адрозніваюцца па ўзроўні аснашчэння, выкарыстання перадавых тэхналогій. Якія вывады Вы зрабілі ў адносінах да сваёй установы?
– Форум стаў своеасаблівай школай падказак, парад, што і як павінна быць. Сучасныя музеі па-вінны валодаць новымі тэхналогіямі, укараняць інавацыйныя падыходы, накіраваныя на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. Трэба пашыраць партнёрскія сувязі і супрацоўніцтва. Галоўным крытэрыем паспяховасці музея, у тым ліку і нашага, з’яўляецца яго камфортнасць для наведвальнікаў. Нам цяжка сапернічаць з лепшымі музеямі па прычыне адсутнасці транспарту, недахопу сродкаў на рэкламу. Ды і заработная плата супрацоўнікаў музея жадае быць лепшай, таму што музейны работнік – гэта ўнікум, які ўмела спалучае ролі гісторыка, філолага, лектара, мастацтва- і прыродазнаўцы…
Вера ЛУКАШЭВІЧ.