Ва Уздзе з’явілася лаўка закаханых. Такі падарунак гораду зрабіла творчая каманда нераўнадушных людзей, якія адгукнуліся і падтрымалі ідэю раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Рамантычную каваную лаўку з велізарным сэрцам устанавілі каля ЗАГСа, што даволі сімвалічна: адсюль у самастойны палёт па дарозе жыцця адпраўляюцца закаханыя сэрцы, саюз якіх замацаваны заручальнымі пярсцёнкамі.
Ва ўстаноўцы лаўцы прымалі ўдзел заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева і заслужаны дзеяч культуры БССР, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок.
– Зроблена канструкцыя не толькі за сродкі нашых арганізацый, але і пры фінансавай падтрымцы прадпрыемстваў раёна “АйВекаБуд”, “Піндрэў”, “ТрансВанс”, Мінскай абласнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, – паведаміла старшыня раённай арганізацыя РГА “Белая Русь” Таццяна Мятліцкая.
Як сказала ў час устаноўкі лаўкі Ірына Дарафеева, хочацца спадзяюцца, што калі закаханыя пасядзяць, абняўшыся на такой прыгожай лаўцы, то ў сямейным жыцці ў іх усё будзе толькі на выдатна. Без сумнення, так і павінна быць.
Як правіла, на лаўках закаханых намаляваны два сэрцы, якія сімвалізуюць каханне, прыхільнасць і вернасць. І прызначаны яны для закаханых усіх узростаў ці для адзінокіх людзей, якія зусім не супраць з кім-небудзь пазнаёміцца. Размяшчаюцца такія лаўкі звычайна ў парках, у іншых месцах адпачынку. Сёння такія лаўкі ёсць у многіх гарадах свету, і іх колькасць пастаянна расце. Цяпер такая ёсць і ў нашым горадзе.
Календарь
Рубрики
- Cлужба 101
- II Европейские игры в Минске
- Адукацыя
- Актуальна
- Архіў
- Афіцыйна
- Ахова працы
- Беларусь — гэта мы
- Блог ЧЗ
- Выбар
- Гасціннасць
- Год малой родины
- Добраўпарадкаванне
- Духоўнае
- Жартуем разам з Крапівой
- З рэдакцыйнай пошты
- За радком дырэктывы
- Зваротная сувязь
- Здарэнні
- Землякі
- Калейдаскоп
- Кантроль
- конкурсы
- Культура
- Міншчына дзівосная
- Моладзь
- Наступствы зімы
- Падзея
- Падпіска
- Памяць
- Правапарадак
- Прадпрымальніцтва
- Пракуратура
- Прамая лінія
- Прафарыентацыя
- Прафесія
- Прафілактыка
- Прырода і мы
- Рэклама
- Санслужба інфармуе
- Сацыяльны вектар
- Свет з Богам
- Свет кнігі
- Святы
- Сельская гаспадарка
- Служба 102
- Служба 103
- Спорт и здароўе
- Сям'я
- Традыцыі
- Уздзенскі РАСК інфармуе
- Улада
- Хорошо нам вместе)
- Чарнобыль у маім сэрцы
- ЧАС ВЯЛІКІХ ПЕРАМЕН
- Эканоміка
Добавить комментарий
Хостинг и техподдержка: УП «Минская волна»
Copyright © 2019 Узда. Узденский район | Чырвоная зорка. Районная газета All Rights Reserved.