Рашэннем Уздзенскага райвыканкама ад 28.12.2018 г. № 2347 “Аб вызначэнні зон, свабодных ад курэння” вызначана месца, дзе забаронена курэнне тытунёвых вырабаў, – парк Перамогі, на скрыжаванні вуліц Школьная і Перамогі ў горадзе Узда.
У адпаведнасці з гэтым рашэннем супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў будуць весці адпрацоўку парка па недапушчэнні тут курэння, медыкамі сумесна з ТЦСАН і РЦГіЭ будуць распрацаваны метадычныя матэрыялы (буклеты, памяткі) аб шкодзе курэння і папулярызацыі здаровага ладу жыцця, якія будуць распаўсюджаны сярод насельніцтва.